Вы тут

У Польшчы пацверджаны першы выпадак воспы малпаў

Воспа малпаў ужо ў суседняй з Беларуссю краіне / pap.pl

10 чэрвеня ў Польшчы пацверджаны першы выпадак воспы малпаў. Пацыент ізаляваны, з ім працуюць эпідэміёлагі. Высвятляюцца ўсе кантакты, паведамляе pap.pl. Яшчэ дзясятак чалавек пад падазрэннем, ім робяцца аналізы.

Воспа малпаў пашырылася вясной 2022-га на фоне спаду пандэміі каранавіруса. У траўні яе выпадкі былі выяўленыя прыблізна ў 20 краінах свету. Захворванне навукоўцам вядомае, да 2003-га воспу малпаў у людзей выяўлялі толькі ў афрыканскіх краінах.

Лабараторна дыягнаставаць воспу малпаў у Беларусі пакуль не могуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.