Вы тут

У Польшчы беларус на фуры зваліўся з моста ў раку

Беларус у Польшчы ўтапіў фуру / tvn24.pl

Фура, якой кіраваў беларускі дальнабойнік, звалілася з моста ў раку ў Польшчы. Здарэнне адбылося 21 студзеня ў Люблінскім ваяводстве, паведамляе tvn24.pl.

Мяркуюць, што кіроўца хацеў аб'ехаць чаргу з грузавікоў, якая ішла да памежнага пераходу з Беларуссю. Ён пагнаў фуру па вузкім мосце, дзе машыну павяло направа. Спярша фура пашкодзіла парэнчы моста, а потым звалілася ў раку.

Адзначаюць, што кіроўца парушыў ПДР, бо ў гэтым месцы рух грузавікоў забаронены. 

Кіроўца-беларус быў цвярозы, пры здарэнні ён не пацярпеў. Мужчыну аштрафавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.