Вы тут

У Польшчы асудзілі маладых людзей, якія напалі на беларусаў

pixabay.com

У Польшчы асудзілі трох маладых людзей, жыхароў горада Голдап, якія напалі на беларусаў, якія працуюць у гэтай краіне. Паводле рашэння апеляцыйнага суда Беластока, двое палякаў атрымалі па 10 месяцаў зняволення, адзін правядзе за кратамі год, інфармуе radiopolsha.pl.

Разбойны напад на беларусаў адбыўся ў красавіку 2018 года. Палякам не спадабалася, што яны размаўлялі па-руску. Пракуратура прыйшла да высновы, што злачынства было ўчынена на глебе нацыянальнай нянавісці. Вядома, што раней усе асуджаныя мелі праблемы з законам — іх затрымлівалі за крадзяжы і рабаванні.