Вы тут

У Польшчы арыштаваны падазраваны ў шпіянажы на Расію

Польскія сілавікі / wyborcza.pl

У Польшчы арыштаваны падазраваны ў шпіянажы на Расію, паведамляе pk.gov.pl. Мяркуецца, што па заданні расійскай выведкі мужчына спрабаваў усталяваць кантакт з польскімі і заходнімі палітыкамі, у тым ліку з тымі, што працуюць у Еўрапарламенце.

Затрыманне адбылося 31 траўня. Яго праводзілі супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі. Янушу Н. ужо выставілі абвіначаванне ў шпіянажы. На тры месяцы ён змешчаны пад варту. Яго дзейнасць, па версіі абвінавачвання, была звязана з расійскімі прапагандысцкімі і дэзынфармацыйных праектамі, якія ставілі за мэту аслабіць пазіцыі Польшчы ў Еўрасаюзе і на міжнароднай арэне.

Янушу Н. пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Затрыманы сваёй віны не прызнае, паведамляе wyborcza.pl.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.