Вы тут

У Польшчы афіцыйна працуе каля 42 тысяч беларусаў

На працу за мяжу / torun.wyborcza.pl

У Польшчы афіцыйна працуе каля 42 тысяч беларусаў, паведамляе wyborcza.pl. З працаўнікоў-замежнікаў (а іх 622 тысячы) нашы суайчыннікі на другім месцы па колькасці, больш толькі ўкраінцаў (іх 72%). Але гэта толькі людзі, якія маюць страхоўку. У статыстыцы не ўлічаныя тыя, хто працуе па дамове падраду ці нелегальна — іх больш. Падчас распаўсюду каранавіруса, увядзення ў Польшчы каранціну і закрыцця межаў нямала замежнікаў паспяшаліся вярнуцца на радзіму.

Польшча лічыцца адной з самых папулярных краін для працоўнай міграцыі беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.