28 сакавіка ў Полацкім раёне ў аварыю трапіў аўтобус. Віцебскае ДАІ паведаміла ў Telegram, што ёсць пацярпелыя. Прычынай ДТЗ стаў легкавік, які апынуўся на паласе сустрэчнага руху. Якраз у аўторак былі складаныя ўмовы надвор'я — снег, моцны вецер.
На здымку з месца аварыі маршрут аўтобуса чамусьці быў запэцканы. Неўзабаве і тэкст, і фота з тг-канала зніклі. Пасля з'явіліся зноў, толькі без фота аўтобуса, гаворка ідзе пра "аўтамабіль МАЗ".

t.me/vitebsk_gai/