У Пінску аднавіла працу міні-ЦЭЦ, на якой у студзені адбыўся выбух

У апошнія дні каляндарнай зімы ў Пінску аднавіла працу міні-ЦЭЦ “Заходняя”.  Нагадаем, 18 студзеня на ёй выбухнуў ацяпляльны кацёл, у выніку чаго абвалілася сцяна кацельнай на плошчы 800 квадратных метраў, а сам кацёл раскалоўся. Ацяпленне двух мікрараёнаў горада было пераведзена на резервовую схему.

У момант выбуху людзей ў кацельнай не было, таму ніхто з персаналу не пацярпеў. Памер стратаў ацэнены ў 118 мільёнаў рублёў, але прычыны выбуху адмысловая камісія МНС пакуль не вызначыла.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі