У Пінску ад выбуху кола аўтобуса пацярпелі два пасажыры

Два пасажыры пацярпелі ў Пінску ад выбуху кола аўтобуса.  Рэйсавы аўтобус “Ікарус-206”, які належыць мясцоваму аўтапарку, рухаўся па ажыўленай трасе горада. У гэты момант адбылася рэзкая разгерметызацыя задняга кола. Паветра з шыны "Ікаруса" пашкодзіла кузаў аўтобуса. Пры гэтым два пасажыры атрымалі цялесныя пашкоджанні. Міліцыя вядзе следства і пошук сведкаў здарэння.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі