У Пастаўскім раёне насмерць разбіўся кіроўца-бяспраўнік

У Пастаўскім раёне насмерць разбіўся кіроўца-бяспраўнік

У Пастаўскім раёне адбылося смяротнае ДТЗ. Увечары 14 верасня жыхар вёскі Лучай 1967 года нараджэння ехаў на аўтамабілі “Пежо-406” па аўтадарозе Р110 “Глыбокае — Паставы — Лынтупы”. Але ён не ўлічыў асаблівасці і стан машыны, таму няправільна абраў хуткасць і не справіўся з кіраваннем: аўтамабіль выкінула ў кювют, дзе ён перакуліўся.

Кіроўца загінуў на месцы ад атрыманых пашкоджанняў. Дарэчы, ён не меў правоў, паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі