У панядзелак захаваецца надвор’е з марозам і галалёдзіцай

У панядзелак захаваецца надвор’е з марозам і галалёдзіцай

У бліжэйшыя суткі, 14 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман, слабая шэрань, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночны, з пераходам на заходні, слабы да ўмеркаванага, уначы па паўднёвым усходзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-8 градуса, пры праясненнях — да 13 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -5 да +1, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі