У панядзелак у цэнтральнай частцы Беларусі рэзка пахаладае

У панядзелак у цэнтральнай частцы Беларусі рэзка пахаладае

У бліжэйшыя суткі, 21 жніўня,  у цэнтральнай частцы Беларусі рэзка пахаладае, а на ўсходзе ўсё яшчэ будзе спёка.

Чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы па захадзе, а ўдзень — на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі, уначы ў асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы.

Вецер будзе паўночна-заходні, умеркаваны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе — да плюс 21 градуса. Удзень будзе 16-22 градусы, але на ўсходзе краіны — 23-29 вышэй за нуль, а на ўсходзе Магілёўшчыны і Гомельшчыны спёка дасягне 30-33 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі