У панядзелак пройдзе мокры снег, вецер узмацніцца

У панядзелак пройдзе мокры снег, вецер узмацніцца

У бліжэйшыя суткі, 26 снежня, у Беларусі будзе хмарнае надвор’е. Уначы пераважна па захадзе і ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, у тым ліку снегу з дажджом. У асобных райнах магчымы туман і слабы галалёд.

Вецер будзе паўднёва-заходні, парывісты, удзень па паўночным захадзе краіны ў асобных раёнах да моцнага, парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень — ад 0 па ўсходзе да плюс 8 па захадзе краіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі