У панядзелак пройдуць дажджы і навальніцы

У панядзелак пройдуць дажджы і навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 29 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы істотных ападкаў не будзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 6-11 метраў за секунду, парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла, а ўдзень будзе 20-15 вышэй за нуль. На поўдні краіны сіноптыкі прагназуюць да +27, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі