У панядзелак пройдуць дажджы, будзе да +26

У панядзелак пройдуць дажджы, будзе да +26

У бліжэйшыя суткі, 26 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер будзе заходнім, умеркаваным, пры навальніцах парывістым. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, а ўдзень будзе вагацца ад +18 на паўночным захадзе да +26 на паўднёвым усходзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі