У панядзелак на ўсходзе краіны пройдуць моцныя дажджы

У панядзелак на ўсходзе краіны пройдуць моцныя дажджы

 У бліжэйшыя суткі, 9 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы і раніцай на ўсходзе чакаюцца моцныя ападкі. Таксама ўначы і раніцай у асобных раёнах можа быць туман.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, умеркаваны, удзень — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 2-7 градусаў цяпла, месцамі будуць замаразкі ад нуля да мінус 1. Удзень тэмпература паветра складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі