У панядзелак чакаецца слабая завіруха і вецер

У панядзелак чакаецца слабая завіруха і вецер

У бліжэйшыя суткі, 5 снежня, у Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На поўначы пройдзе снег і мокры снег з дажджом, па краіне чакаюцца таксама слабыя завірухі і галалёд, на асобных частках дарог — галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні, умеркаваны, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. З-за моцнага ветру сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да мінус 9 градусаў, пры праясненнях — мароз ад 10 да 14 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі