У панядзелак Аляксандр Лукашэнка наведвае Магілёў
14 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведвае Магілёўскую вобласць з працоўнай паездкай. Як паведамляе яго прэс-служба, кіраўнік дзяржавы азнаёміцца, як выконваюцца яго даручэнні пра добраўпарадкаванне і архітэктурна-планіровачную канцэпцыю мікрараёнаў і асноўных транспартных магістраляў Магілёва.
Лукашэнка наведае нядаўна рэканструяваны аўтамабільны мост праз Дняпро на Пушкінскім праспекце. Як паведамлялася раней, гэты мост пасля рэканструкцыі ўпрыгожылі скульптуры ільвоў. Беларускі кіраўнік азнаёміцца з добраўпарадкаваннем набярэжнай і прылеглых тэрыторый.
Акрамя таго, ён наведае ААТ "Магілёўхімвалакно".