У Палку Каліноўскага фармуецца атрад з прадстаўнікамі BYPOL
![Прадстаўнікі ПКК / t.me/belwarriors](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_114.jpg.webp?itok=HZYRt-dH)
Прадстаўнікі ПКК / t.me/belwarriors
Напачатку лютага 2023 года ва Украіне пачалося фармаванне атраду “Атам”. У яго залічваюць прадстаўнікоў ініцыятывы BYPOL.
“Атам” уваходзяць у скалад батальёна “Ліцвін” Палка імя Каліноўскага.
Рэкруты прайшлі абавязковы вайсковы вышкал і хутка будуць прымаць удзел у вайсковых аперацыях.
— Задачы атраду: дапамога Украіне ў барацьбе з расійскімі акупантамі, атрыманне рэальнага баявога досведу, узмацненне ўзаемадзеяння з беларускімі патрыятычнымі сіламі ва Украіне і свеце для далейшага сумеснага знішчэння акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі, — піша прэсс-служба ПКК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.