У пачатку чэрвеня Беларусь атрымае крэдыт — 1 мільярд долараў

Паводле яго слоў, брыдж-крэдыт нашай краіне прадаставіць расійскі Банк ВТБ. Грошы мусяць быць пералічаныя на працягу 10-14 дзён.





Румас адзначыў, што снежаньскі крэдыт будзе працягнуты да верасня (у канцы 2013-га Беларусь атрымала 440 млн долараў расійскага крэдыта). "Мы чакаем, што за гэты час будзе дасягнутая дамоўленасць аб прадастаўленні міждзяржаўнага крэдыта на 2 млрд долараў", — цытуе словы Сяргея Румаса БЕЛТА.





Нагадаем, падчас нядаўняга візіту ў Маскву Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з расійскім кіраўніцтвам аб выдзяленні Беларусі 2 млрд долараў крэдыту на падтрыманне золатавалютных рэзерваў. Гэтыя грошы планавалася перавесці ў траўні.