У Оршы могуць закрыць адзіную кіназалу
![У Оршы могуць закрыць адзіную кіназалу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kn_1.jpg.webp?itok=Zefr4mwa)
У Оршы могуць закрыць адзіную кіназалу — "Перамога", піша @orshaeu. Яна — прыватная, знаходзіцца ў гарадскім Цэнтры культуры. Адзначаецца, што вялікая кіназала была нягоршай за асобны кінатэатр, які ў горадзе "так і не ўдалося стварыць".
У неспрыяльных умовах апошніх гадоў кіназала выжыць не змагла, паколькі залежыць ад продажу квіткоў. Першым ударам была пандэмія каранавіруса, да якой дадаліся заходнія санкцыі — найбольш касавыя фільмы (галівудскія) ужо не з'яўляюцца ў Беларусі і Расіі. Нядаўна 11 супрацоўнікам кіназалы паведамілі, што яна закрываецца.
Ці паспрабуюць мясцовыя ўлады, захаваць адзіную кіназалу ў Оршы, пакуль невядома. Выданне лічыць такі варыянт малаверагодным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.