У Оршы ліквідуюць піўзавод, заснаваны ў 1883 годзе

Банкрутам прызнаны Аршанскі піўзавод. Прадпрыемства запазычылася 17 мільярдаў рублёў. Каля 75% запазычанасці склалі даўгі па абавязковых плацяжах у бюджэт, уключна з падаткамі. На нядаўнім сходзе крэдытораў, сярод якіх падатковая інспекцыя, шэраг банкаў і суб’ектаў гаспадарання, быў зацверджаны план ліквідацыі прадпрыемства. 12 лістапада гаспадарчы суд пачне разгляд справы піўзавода.

Пасля прыняцця рашэння маёмасць прадпрыемства альбо цалкам, альбо часткамі будзе прадавацца з аукцыёнаў. Адзначым, што піўзавод у Оршы быў заснаваны ў 1883 годзе.

У 2003 годзе ўнітарнае прадпрыемства было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Амаль 97% акцый належыць дзяржаве.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі