У Оршы адбылася паніхіда па Караткевічу

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшы навуковы супрацоўнік музея Караткевіча Вольга Пашковіч. На сёння таксама запланаваная цырымонія спецгашэння канверта з арыгінальнай маркай да юбілея пісьменніка. Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя кнігі “Дзікае паляванне караля Стаха” на чатырох мовах:

Пашковіч: “У 11:00 мы збіраемся ля помніка Уладзіміра Караткевіча на літаратурныя чытанні. У 12:00 цырымонія спецгашэння канверта з арыгінальнай маркай. У 14:00 адкрыццё 3-ай Міжнароднай канферэнцыі “Уладзімір Караткевіч – глабальны погляд”. У 15:00 - прэзентацыя кнігі “Дзікае паляванне караля Стаха” на чатырох мовах. І ў 17:00 - гарадскі святочны вечар”.

Нагадаем, што святкаванне юбілею пісьменніка ў Оршы працягнецца да 28 лістапада.