У офісе праваабаронцаў у Брэсце была схаваная відэакамера. Яна ажыццяўляла "аператыўную здымку", фіксавала ўсё, што там адбывалася. Пра гэта стала вядома з матэрыялаў крымінальнай справы, па якой праходзяць праваабаронцы "Вясны". Сведкам падчас следства дэманстравалі кадры відэазапісаў з офіса з гукам, на якіх яны мусілі апазнаць сябе, піша spring96.org.
На судзе палітвязень Валянцін Стэфановіч заявіў, што следства збірала доказы з парушэннямі.