У офісах буйных нафтавых кампаній Еўропы прайшлі ператрусы (відэа)

Антыманапольныя органы Еўракамісіі западозрылі іх у змове. Кампаніі нібыта падавалі скажоныя звесткі пра кошт нафты агенцтву "Платс" — адной з найбольш паважаных у свеце крыніц інфармацыі пра энергетыку. Такім чынам нафтавыя кампаніі нібыта спрабавалі маніпуляваць коштамі на рынку нафты і біяпаліва, адзначае сайт podrobnosti.ua.



Еўракамісія, аднак папярэджвае, што сам факт расследавання яшчэ не даказвае віну кампаній. І пакуль рана сцвярджаць, што яны парушылі прынцыпы свабоднай канкурэнцыі.



Фота — bloomberg.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі