У Нясвіжы ў сметніцы знайшлі труп немаўляці
У Нясвіжы ў сметніцы знайшлі труп немаўляці. Расследаванне праводзіць мясцовы аддзел Следчага камітэта. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, інфармуе БЕЛТА.
Праваахоўнікі шукаюць маці дзіцяці. Таксама ідзе пошук сведкаў і відавочцаў здарэння, прызначаныя крыміналістычныя даследаванні. Як паведамляе sputnik.by, дзіця нарадзілася жывым, прыкметаў гвалтоўнай смерці пры першым аглядзе не знайшлі.
Дарэчы, у канцы траўня падобны выпадак здарыўся ў Полацку, дзе ў кантэйнеры для смецця знайшлі труп немаўляці. Была распачатая крымінальная справа.
Здымак з архіву. Фота: Мінск-навіны