У нядзелю ў Пінску адбудзецца развітальны матч Андрэя Астроўскага

Былы абаронца зборнай Беларусі прыняў рашэнне завяршыць кар'еру. У сувязі з гэтым ён арганізаваў развітальны матч. Супрацьстаяць камандзе "Сяброў Андрэя Астроўскага" будзе "Хваля", якая ў першай лізе беларускага чэмпіянату прадстаўляе Пінск — родны горад ветэрана зборнай.

Матч адбудзецца ў нядзелю, 7 кастрычніка, у Пінску. Андрэй Астроўскі згуляў за зборную 52 матчы.

Усяго ў яго кар’еры каля паўсотні матчаў на афіцыйным узроўні. Апошнім клубам Астроўскага стаў адэскі "Чарнаморац". Ён выступаў таксама і ў чэмпіянаце Расіі — за "Дынама" і "Маскву".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі