У нядзелю ў Беларусь вернуцца дажджы

 У нядзелю ў Беларусь вернуцца дажджы

У бліжэйшыя суткі, 5 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, месцамі —  з навальніцамі.

Вецер будзе паўночна-заходні, заходні, умеркаваны, а падчас навальніцаў парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус, удзень будзе 24-30 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі