У нядзелю ў Беларусь прыйдуць дажджы, але цяпло пакуль захаваецца

У нядзелю ў Беларусь прыйдуць дажджы, але цяпло пакуль захаваецца

У бліжэйшыя суткі, 7 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў некаторых раёнах, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Таксама ўначы ў асобных раёнах, а ўдзень на поўдні прагназуюцца навальніцы. Месцамі ў дзённыя гадзіны пройдуць моцныя залевы з градам.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах магчымыя парывы да 14 метраў за секунду. Удзень месцамі магчымае шквалістае ўзмацненне ветры з парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Пры гэтым будзе ўсё яшчэ цёпла: ўначы 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень — 16-22 цяпла. У Гомельскай вобласці будзе да +25, а на поўначы — 9-15 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Ужо ў панядзелак у Беларусь вернуцца халады — будуць замаразкі да -3 і мокры снег.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі