У нядзелю сіноптыкі абяцаюць снег і да -13 уначы

У нядзелю сіноптыкі абяцаюць снег і да -13 уначы

У бліжэйшыя суткі, 13 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай сіноптыкі прагназуюць слабы туман. Пройдзе снег, на дарогах будзе галалёдзіца.

Вецер будзе паўночны, умеркаваны. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3-8 градусаў, пры праясненнях — да -13. Удзень будзе ад -4 да +1, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі