У нядзелю пройдуць дажджы, але будзе да +17

У нядзелю пройдуць дажджы, але будзе да +17

У бліжэйшыя суткі, 15 кастрычніка, у Беларусі чакаецца вільготнае і ветранае надвор’е. Будзе хмарна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, удзень кароткачасовыя ападкі чакаюцца ў асобных раёнах.

Вецер будзе заходні, парывісты, удзень месцамі ўзмацненні парываў да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, па захадзе да +13. Удзень будзе 11-17 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі