У нядзелю будзе яшчэ горача, але з дажджамі

У нядзелю будзе яшчэ горача, але з дажджамі

У бліжэйшыя суткі, 20 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы і ўдзень па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У асобных раёнах уначы дажджы будуць моцнымі

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, у заходніх раёнах з пераходам на паўночна-заходні, умеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус вышэй за нуль, удзень будзе 27-34 градусы цяпла. На захадзе краіны будзе не так горача — 21-26 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі