У нядзелю будзе да +28

У нядзелю будзе да +28

У бліжэйшыя суткі, 29 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. У некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Раніцай месцамі будзе слабы туман.

Вецер прагназуецца паўднёвы, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 12 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў цяпла, удзень будзе 19-25. На поўдні ўначы будзе 11-13 са знакам плюс, а ўдзень гарачыня да 26-28 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі