У нядзелю будзе да +27

У нядзелю будзе да +27

У бліжэйшыя суткі, 28 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўночным усходзе сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

Вецер будзе паўночна-заходнім, слабым да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, удзень прагназуецца плюс 22-27 градусаў, а на паўночным усходзе будзе 17-21 градус вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У некаторых раёнах цёплае і сухое надвор’е павышае небяспеку пажараў, таму ў лясах і на дачных участках трэба быць асцярожнымі з агнём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі