У нядзелю будзе цёпла — да +12
У бліжэйшыя суткі, 5 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Моцных ападкаў не прагназуецца, толькі ўначы ў асобных раёнах па ўсходзе краіны пройдуць невялікія дажджы.
Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 метраў за секунду, удзень з парывамі да 12 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла, удзень 6-12 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.