У нядзелю будуць дажджы і да +8 цяпла
У бліжэйшыя суткі, 26 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Уначы пераважна на захадзе, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Таксама ўначы і раніцай месцамі прагназуецца туман.
Вецер будзе паўднёвы, удзень — з пераходам на заходні, умеркаваны, уначы — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў. Удзень будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.