У новых "Зорных войнах" не будзе Скайуокера.

Джордж Лукас збіраецца зняць яшчэ дзве серыі сваёй знакамітай сагі "Зорныя войны". Падчас інтэрв’ю тэлеканалу Fox News рэжысёр паведаміў, што ў новых фільмах не будзе месца сямейству Скайуокераў, падзеі будуць развівацца вакол іншых герояў, некаторыя з якіх фігуравалі ў арыгінальных паўнаметражных карцінах. Фільмы будуць здымацца дзеля паказу на тэлебачанні, але Лукас пакуль не ведае, якому менавіта каналу ён даверыць свой новы твор.

Нагадаю, што раней Лукас збіраўся зняць фільмы, якія звяжуць першы і другі эпізод поўнаметражнай сагі. Нажаль, калі пачнуцца здымкі і з’явіцца фільм, пакуль не паведамляецца.

Фота: www.swgalaxy.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі