Вы тут

У Новай Баравой зноў праблемы з ацяпленнем

Радыятар ацяплення / Фота: Еўрарадыё

Телеграм-канал забудоўшчыка а-100 паведамляе, што ў квартале "Новая Баравая" праблемы з вадой і ацяпленнем. 

Паведамленне пра гэта з'явілася раніцай каля 8 гадзін: "Дорогие друзья! В связи с аварией на котельной ГП «Минрайтеплосеть» в районе "Новая Боровая" возможны перебои с отоплением. Аварийная бригада уже работает над устранением неполадок".

Жыхар раёна распавёў Еўрарадыё, што ў квартале "Парк" з раніцы батэрыі былі гарачыя: "жыву на пятым паверсе, з раніцы і ноччу батарэі былі гарачыя, цяпер ужо цёплыя".

Некалькі дзён таму ў "Новай Баравой" ужо адсутнічала ацяпленне каля гадзіны, нібыта з-за аналагічнай аварыі на кацельні. Паколькі на вуліцы быў вялікі мінус, тады ў раённым чаце сталі з'яўляцца людзі з прапановамі начлегу, абагравальнікаў і вады. 

"Заберу на ночлег в любое время, Боровляны. Могу приехать забрать на машине, двое взрослых с ребёнком (или без) на диван в отдельную комнату. Завтрак, кофе, хорошая (надеюсь) компания гарантированы. Не стесняйтесь в личку сразу писать", - карыстальнікі публікавалі дзясяткі падобных паведамленняў.

Нагадаем, сёння сіноптыкі прагназавалі моцныя марозы ў Мінску. Слупкі тэрмометраў з раніцы паказвалі 20 градусаў марозу. Мікрараён Новая Баравая вядомы актыўным удзелам у пратэстах. "Яны абвясцілі нам вайну", - напісаў адзін з карыстальнікаў чата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.