У небе над Беларуссю ледзь не сутыкнуліся "Боінг" і беспілотнік

У небе над Беларуссю ледзь не сутыкнуліся "Боінг" і беспілотнік

У небе над Беларуссю ледзь не сутыкнуліся "Боінг" і беспілотнік. Як інфармуе сайт sb.by, здарэнне адбылося тры тыдні таму, але пра яго стала вядома толькі цяпер. 14 жніўня "Боінг 737-500" авіякампаніі "Белавія" выконваў рэйс Львоў — Мінск. Экіпаж паведаміў пра надзвычайную сітуацыю. Калі самалёт заходзіў на пасадку на вышыні 1200 метраў на хуткасці каля 400 км/г, каля акваторыі Заслаўскага вадасховішча ён размінуўся з дронам. Адлегласць складала 15-20 метраў. Страшна падумаць, што адбылося б у выпадку сутыкнення.

Праводзілася расследаванне. Верагодна, дагэтуль уладальніка дрона не ўдалося знайсці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі