У Наваполацку 11-гадовыя дзеці забілі бамжа

Двое 11-гадовых школьнікаў разам са старэйшымі прыяцелямі, аднаму з якіх 14 гадоў, другому 15, забілі чалавека.
Ахвярай стаў мясцовы бомж, на якім хлопцы вырашылі... патрэніравацца ў прыёмах самаабароны. Некалькіх удараў па галаве хапіла, каб чалавек сканаў.

Пракуратура Наваполацка распачала крымінальную справу. Двое старэйшых хлопцаў арыштаваныя. Малодшыя ж, хутчэй за ўсё, будуць накіраваныя у спецшколу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі