У Навагрудку ў шматкватэрным доме адключалі ваду — год грошы "не даходзілі"
![У Навагрудку ў шматкватэрным доме адключалі ваду — год грошы "не даходзілі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/22052013-55.jpg.webp?itok=yw-AgCXV)
У Навагрудку ў шматкватэрным доме па вуліцы Драздовіча работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі адключалі ваду — год не ўсе грошы "даходзілі" да водаканала. Абураныя жыхары звярнуліся ў міліцыю, паколькі яны рэгулярна аплочвалі камунальныя паслугі. Як піша газета "Вечерний Гродно", высветлілася, што частку сродкаў прысвойвала адна з супрацоўніц жыллёвага кааператыва, якую наймалі жыхары дома. У яе адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі".
У выніку скрадзеныя грошы вярнуліся на рахунак, а жыхарам дома ўключылі ваду.