У Наваградку на месцы былога гета адкрылі мемарыяльны комплекс

Цырымонія адкрыцця мемарыяльнага комплексу на месцы аднаго з былых гета адбылася 24 ліпеня ў Наваградку. Гэта адзіны падобны мемарыял у Беларусі.
Ён створаны на месцы гета, з якога ў верасні 1943 года праз таемна выкапаны тунэль збеглі 250 вязняў.

Наведвальнікі комплексу могуць убачыць уваход у тунэль, які падчас раскопак знайшоў беларускі гісторык Сяргей Піваварчык.

Адноўленыя і жылыя пакоі вязняў: на аднаго чалавека ў іх прыходзілася 65 квадратных сантыметраў жылой прасторы.

На адкрыццё комплексу з Лондана прыехаў Джон Каган — былы вязень Наваградскага гета, які выратаваўся праз тунэль. Ён аказаў значную дапамогу ў будаўніцтве мемарыяла.

Акрамя таго, упершыню на зямлю продкаў прыбыў з ЗША сын Туўе Бельскага — аднаго з кіраўнікоў яўрэйскага партызанскага атрада, які дзейнічаў у гады вайны ў Наваградскім раёне.

 З Аўстраліі на цырымонію прыбыла сям'я Бароўскіх, члены якой таксама збеглі з наваградскага гета праз тунэль.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі