У навагоднюю ноч у Мінску масавыя гулянні пройдуць на 26 пляцоўках

У навагоднюю ноч у Мінску масавыя гулянні пройдуць на 26 пляцоўках

У Мінску ў навагоднюю ноч для масавых гулянняў будуць адкрыты 26 пляцовак. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў.

Паводле яго словаў галоўным месцам правядзення святочнай канцэртнай праграмы ў гэтую ноч будзе пляцоўка ля Палаца спорту. Гулянні там пачнуцца з 23:00 (31 снежня) да 4:00 (1 студзеня), а ў 1:30 пачнецца музычна-піратэхнічнае феерверк-шоў, якое будзе крыху змененае ў параўнанні з мінулымі. Яно будзе разлічана на 15 хвілін.

Акрамя гэтага ў сталіцы запланавана больш за 500 мерапрыемстваў (канцэрты, балі, спектаклі) з нагоды святаў.

Сёння ў Мінску ўжо ўсталяваныя 18 навагодніх ёлак, да афармлення кожнай з якіх, па словах прадстаўніка гарвыканкама, стараліся падыходзіць індывідуальна. Самай высокай з’яўляецца навагодняя ёлка на Кастрычніцкай плошчы — 30 м. Дэмантаж навагодняга афармлення ў Мінску будзе праводзіцца пасля старога Новага года.

Сяргей Мядзведзеў таксама нагадаў, што ў навагоднюю ноч праца пасажырскага транспарту будзе здзейсняцца да 5:00, апошняе адпраўленне электрацягнікоў метрапалітэна з канчатковых станцый — у 4:10. Адновіць працу грамадскі транспарт 1 студзеня ў 6:00.

Дабрачыннае навагодняе мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі пройдзе 24 снежня. Яго наведаюць 1570 дзяцей. 28 снежня падчас дабрачыннай акцыі “Нашыя дзеці” ў Белдзяржцырку адбудзецца навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне для дзяцей Мінска з удзелам кіраўніцтва Мінгарвыканкама.

Фота: traveling.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі