У навагоднюю ноч мінскае метро будзе працаваць да 4-й раніцы

 У навагоднюю ноч мінскае метро будзе працаваць да 4-й раніцы

У навагоднюю ноч мінскае метро будзе працаваць да 4.00. Як перадае БЕЛТА, станцыі “Няміга”, “Купалаўская” (выхад да праспекта Незалежнасці), “Кастрычніцкая” і “Фрунзенская” зачыняцца для ўваходу пасажыраў у 4.15, астатнія — у 4.00. Падземка адновіць працу ў 5.30.

Наземны сталічны транспарт будзе працаваць да 5.00, яго праца адновіцца ў 6.00. У святочную ноч будуць працаваць 26 гарадскіх аўтобусных, 10 тралейбусных, 2 трамвайных і 3 прыгарадныя маршруты. Інтэрвал руху транспарту ў раёне правядзення масавых мерапрыемстваў складзе 10-30 хвілінаў.

31 снежня цягнікі метро будуць хадзіць па раскладзе будніх дзён, інтэрвал руху складзе ад 2 да 8 хвілінаў. Таксама 29-31 снежня прадугледжаны рэзерв (па чатыры саставы) на 1-й і 2-й лініях для аператыўнага падключэння да перавозкі пасажыраў пры значным павелічэнні пасажырапатока. Наземны транспарт таксама працуе ва ўзмоцненым рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі