У навагоднюю ноч метро ў Мінску будзе працаваць да 4.00

У навагоднюю ноч метро ў Мінску будзе працаваць да 4.00

Станцыі мінскага метро ў навагоднюю ноч будуць працаваць да 4.00 — у гэты час яны зачыняцца на прыём пасажыраў. Перасадачны вузел і “Няміга” зачыняцца ў 4.15 раніцы 1 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на метрапалітэн.

Вестыбюль станцыі метро “Купалаўская” будзе працаваць да 21.00.

1 студзеня метро распачне працу ў 5.30. Такім чынам, перапынак у працы падземкі складзе ўсяго паўтары гадзіны.

Наземны транспарт у навагоднюю ноч будзе працаваць у спецыяльным рэжыме да 5.00 — захаваецца рух шэрагу найбольш запатрабаваных аўтобусных, тралейбусных і трамвайных маршрутаў. Будуць курсіраваць у тым ліку аўтобусы, якія звязваюць горад з аддаленымі мікрараёнамі, размешчанымі далёка за МКАД. Падрабязную інфармацыю пра расклад руху ў навагоднюю ноч можна знайсці на сайце прадпрыемства “Мінсктранс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі