У нядзелю будзе моцны дождж з мокрым снегам

У нядзелю будзе моцны дождж з мокрым снегам

У бліжэйшыя суткі, 16 красавіка, чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На поўначы пры гэтым прагназуецца моцны мокры снег.

На дарогах будзе галалёдзіца, у асобных раёнах — галалёд і наліпанне мокрага снегу.

Вецер — паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмеркаваны. Уначы ў паўднёва-заходніх раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпетатура паветра цягам сутак будзе ад 0 да плюс 7, на поўначы краіны — да -3, удзень у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны чакаецца да 11 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У сувязі з неспрыяльным надвор’ем сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі