У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" усталявалі новае табло
![Новае табло ў аэрапорце / t.me/MinskNationalAirport/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/55555_6.jpg.webp?itok=icmbrKQ0)
Новае табло ў аэрапорце / t.me/MinskNationalAirport/
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" да яго 40-годдзя ўсталявалі новае табло. Цяпер яго можна ўбачыць "у абноўленай каляровай гаме і з палепшанай сістэматызацыяй даных аб рэйсах".
У аэрапорце адзначаюць, што "дызайн на табло і маніторах аэравакзала па-ранейшаму выкананы ў кантраснай сіне-бела-жоўтай гаме, якая адпавядае афармленню ўсёй навігацыі ў тэрмінале і палягчае ўспрыманне раскладу рэйсаў".
Як і раней, інфармацыя на табло прадстаўлена на чатырох мовах — беларускай, рускай, англійскай і кітайскай.
![У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" усталявалі новае табло](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3333_4.jpg.webp?itok=JYsEIiwh)
t.me/MinskNationalAirport/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.