Сярод затрыманых жыхароў Мёраў — краязнаўца Вітольд Ермалёнак і яго сын Антон, піша @viasna96. Адбылося гэта падчас "зачысткі", якую праводзілі сілавікі ў канцы лістапада, і калі за краты трапіла не менш за 13 чалавек. Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманні звязаныя з каментарамі ў сацсетках і падпіскамі на "экстрэмісцкія" тг-каналы.
68-гадовы Вітольд Ермалёнак — кіраўнік музейнага аб'яднання "Спадчына Міёрскага краю", настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, аўтар больш за 450 публікацый, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне", чалавек года Віцебшчыны-2010.