У Мінску з’явяцца талоны на праезд з абаронай ад падробак (фота)

У Мінску з’явяцца талоны на праезд з абаронай ад падробак (фота)

У Мінску з’явяцца талоны на праезд у грамадскім транспарце з новым дызайнам і абаронай ад падробак. Пра гэты праект паведаміў “Мінсктранс”. Мяркуецца, што новыя талоны трапяць у абарот у лютым 2018-га. Але паралельна можна будзе карыстацца і білетамі старога ўзору.

Як даведаўся партал tut.by, знешне білеты будуць падобныя на цяперашнія, аднак яны стануць гарызантальнымі. З двух бакоў на іх з’явяцца палі для адзнакі кампосцера. Абарона ад падробкі будзе ўнутры білета. Адзначаецца, што былі толькі адзінкавыя выпадкі падробкі талонаў.

У Мінску з’явяцца талоны на праезд з абаронай ад падробак (фота)
Фота: minsktrans.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі