У Мінску з'явіліся нацысцкія графіці

Гісторык і публіцыст Якаў Басін плануе звярнуцца ў КДБ у сувязі з з'яўленнем на вуліцах Мінску графіці нацысцкага зместу. Як паведамляе БелаПАН, Басін выявіў свастыку і надпіс "Смерць Міхоэлсу" на будынку былога лецішча міністра дзяржбяспекі БССР Лаўрэнція Цанавы ў мікрараёне Сцяпянка. Нацысцкую сімволіку гісторык пабачыў на сценах жылых дамоў у мікрараёне Серабранка, на праспекце Незалежнасці насупраць Нацыянальнай бібліятэкі ды ў іншых раёнах сталіцы.

Басін выказаў здзіўленне тым, што такія графіці не выклікаюць нікай рэакцыі работнікаў камунальных службаў. Між тым графіці апазіцыйнага зместу хутка знікаюць са сцен будынкаў, а іх аўтары зазнаюць жорсткі пераслед, адзначыў гісторык.

Ён звярнуў увагу, што большасць нацысцкіх графіці фіксуецца ў раёнах размяшчэння ўстановаў спорту і вольнага часу, дзе часта збіраецца моладзь і выяўляецца чалавечая агрэсіўнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі