У Мінску з’явіцца яшчэ адзін мабільны каток са штучным лёдам

У парку імя 900-годдзя Мінска ў Заводскім раёне да зімовага сезону будзе ўстаноўлены каток са штучным пакрыццём. Гэта ўжо другі ў горадзе мабільны каток. Першы быў адкрыты каля Палаца спорту. Лёд на такіх пляцоўках захоўвае свае ўласцівасці пры тэмпературы да 10 градусаў цяпла, што дасягаецца з дапамогай адмысловага тэхналагічнага абсталявання.

Каштуе каток каля двух мільярдаў рублёў. Мяркуецца, што пляцоўка будзе працаваць і ў летні перыяд. На ёй можна будзе займацца іншымі відамі спорта, напрыклад тэнісам.

У новым сезоне колькасць залітых каткоў і хакейных каробак у параўнанні з мінулым годам не зменшыцца. У прыватнасці, летась у сталіцы дзейнічала рэкордная колькасць каткоў — 170, а таксама 30 хакейных пляцовак.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі